Мы жывем у бел-чырвона-белай падводнай лодцы...

Můj deník..

"Новый год к нам мчится" (с)
Ыць
[info]leiloren

Ужо зусім хутка-хутка-хутка!
Трэ хутчэй елачкай займацца, а то з гэтай вучобай зусім пра ўсё забылася %)
Сёлета буду адзначаць Новы Год не дома ўжо другі раз. Маці ледзь адпусціла, але ж АДПУСЦІЛА ^___^


 
Тым часам віншую з Калядамі!

І зноў я..
[info]leiloren
  
Вырашыла па-троху вяртацца на ЖЖ, бо магчымасцей на родных blogi.by часам не хапае. Тым больш думка аб тым, што тут усё больш сур'ёзна, грээ душу.
Нічога абяцаць не буду, бо тады гэта нічым не скончымся.
У выніку перамагаем ляноту і вяртаемся да ЖЖыцця ^___^


Прынамсі, пачынаюцца апошнія школьныя зімовыя вакацыі. Усьміхаемся й махаем =)


..экзамены..
free
[info]leiloren
 уфф..
чаго толькі не здарылася за той час, што я сюды не заходзіла...
сёння я здала апошні экзамен - расейскую)
вам так сказаць  - было даволі лёгка.. але так здаеццы з вышыні здачы..
а як было жудасна, калі гэтыя экзамены былі на носе? брр.. 
ну вось я не надоўга сюды заскочыла)
па каменту спадарыні цёзкі-авечкі, пішу на што здала іспыты:
  • Беларуская мова - 9 (сорамна, проста жосць.. але там не было памылак, проста адно выпраўленне). Выніковая адзнака - 8
  • Матэматыка - 10 (было даволі лёгка, мне шанцавала на працягу ўсіх экзаменаў) вынік - 9
  • Гісторыя Беларусі - 10 (ооооооооооо!!!!!!! ААААА!!!! Гэта было.. было... ойяйой!!  бррр.. як я хвалявалася, колькі нармалёва не спала, калі мне падчас салодкіх мараў прыходзіў гісторык ды дубасіў мяне білета са словамі:"Не вучыыыш Аляксандра гістооорыю") вынік - 10
  • Русская мова - 10 (было лёгка, Валерый Іванавіч мне сказаў, калі я здала паперку: "Саша-Наташа, не сносить тебе головы, если я найду хоть одну ошибку!!!" не знашоў жа)) ) вынік - 8

Дарэчы, віншую ўсіх вучняў 9-ых і 9' класаў з заканчэннем экзаменаў! І з надыходзячым пачаткам афіцыйнага лета!!!



вятранка
[info]leiloren
захварэла дзіцячай хваробай..

тыдзень мяне ня будзе 

Марлі ды Я
[info]leiloren

На пачатку вакацый з малым схадзілі ў кіно на "Марлі ды Я". Трапілі туды выпадкова, бо спачатку зьбіраліся на "Падшыванцы з Тымпельбаху", але калі ўбачылі кошт наступнага сеансу(а тое быў "Марлі ды Я") то адразу вырашылі схадзіць і на яго, бо на вакацыях "Кастрычнік" робіць кошт квіткоў ну зусім маленькім)) так бы заўсёды..  
 
Дзіўна, але гэта проста фільм пра жыцьцё. Аб сям'і, каханні ну і вядома аб звычайным сабаку, так іменна аб звычайным. 
Маленькаму безназоўнаму лабрадору яшчэ не было вядома, наколькі ён унікальны. Прынамсі, ужо тады ён адрозніваўся ад усіх сваіх братоў тым, што быў не звычайным сабакай, а ўцэненай. І нават не было зусім зразумела, завошта яго менавіта ўцанілі, аднак гэта было яго таўро. Ён быў абраны. Абраны для лепшай мэты. Бо, толькі па-сучаснасці добрыя людзі возьмуць шчанюка, не звярнуўшы ўвагу на кошт. І з таго моманту, як сям'я знайшлася і шчанюк упершыню скокнуў да сваёй гаспадыні на рукі, нарадзілася дужая і вельмі добрая сям'я. Дужая ў сваёй пэўнасці і добрая ў сваіх дзеяннях і характарах.
Ад Мухтара да Бетховена. Сабакам адводзілася роля выратавальнікаў, нянек, блазнаў, самаадданых герояў, пераадольваючых тысячы кіламетраў у пошуках сваіх добрых гаспадароў. Іх лавілі жывадзёры, у іх стралялі злыдні, яны ратавалі ад свінцовага струменя сваіх гаспадароў. Гэты фільм звёў усё ў адну фразу галоўнай гераіні. Калі яна змучаная ад сямейных клопатаў і руціны. І па ёй патрабаванню муж адвёў сабаку на час да сябра, і быў ужо згодзен адправіць яго на ферму, яна запатрабавала вярнуць сабаку (а па іншым проста не магло быць), сказаўшы што «тут яго хата».
Ідэя фільма простая — колькі бы не было сцен, паверхаў, мансард і т. д. у тым памяшканні дзе ты жывеш, хата гэта ў першую чаргу тыя хто побач з табой, тыя каго ты кахаеш і хто кахае цябе. І вось калі хтосьці дарогай табе, сыходзіць з жыцця, і ты разумееш, што ўсё яго тэрмін ужо проста выйшаў, проста ён падышоў да сваёй крайняй мяжы і гэты сыход ужо ніяк не спыніць, ты адчуваеш, што ён выносіць часцінку цябе і твайго хаты з сабой і гэта ўжо не вярнуць. 

Увогуле гэта проста жыццё, нармалёвае жыццё.

Мне вельмі спадабаўся фільм, аднак у кожнага Абрама свая праграма. Таму не буду казаць, што ён абавязкова ўсім прыйдзецца да густу. Але ж: варта глядзець!

 



можаце мяне павіншаваць: тэмпература ўжо 37.3)))

 


Home