чаго толькі не здарылася за той час, што я сюды не заходзіла...
сёння я здала апошні экзамен - расейскую)
вам так сказаць - было даволі лёгка.. але так здаеццы з вышыні здачы..
а як было жудасна, калі гэтыя экзамены былі на носе? брр..
ну вось я не надоўга сюды заскочыла)
па каменту спадарыні цёзкі-авечкі, пішу на што здала іспыты:
- Беларуская мова - 9 (сорамна, проста жосць.. але там не было памылак, проста адно выпраўленне). Выніковая адзнака - 8
- Матэматыка - 10 (было даволі лёгка, мне шанцавала на працягу ўсіх экзаменаў) вынік - 9
- Гісторыя Беларусі - 10 (ооооооооооо!!!!!!! ААААА!!!! Гэта было.. было... ойяйой!! бррр.. як я хвалявалася, колькі нармалёва не спала, калі мне падчас салодкіх мараў прыходзіў гісторык ды дубасіў мяне білета са словамі:"Не вучыыыш Аляксандра гістооорыю") вынік - 10
- Русская мова - 10 (было лёгка, Валерый Іванавіч мне сказаў, калі я здала паперку: "Саша-Наташа, не сносить тебе головы, если я найду хоть одну ошибку!!!" не знашоў жа)) ) вынік - 8
Дарэчы, віншую ўсіх вучняў 9-ых і 9' класаў з заканчэннем экзаменаў! І з надыходзячым пачаткам афіцыйнага лета!!!
